Таццяна Надбай и издательство “Полацкiя лабiрынты”
Начало в 19:00.
Што агульнага паміж Гамерам, Марэкам Эдэльманам і Алесем Бяляцкім? Усе яны — героі выданняў “Полацкiх лабiрынты”. А яшчэ — героі, чый голас прабіваецца праз час, межы і нават краты. Пра гэта — на сустрэчы з Таццянай Нядбай, кіраўніцай выдавецтва і старшынёй Беларускага ПЭНа.
Што будзе?
Прэзентацыя новых кніг:
-- Прэзентацыя поўнага перакладу “Іліяды” Гамера — першага ў гісторыі беларускага кнігадруку. Лявон Баршчэўскі зрабіў гэты тытанічны пераклад за 128 дзён. Чаму “Іліяда” магла быць выдадзеная па-беларуску яшчэ 100 гадоў таму — і чаму гэтага не адбылося?
-- Размова пра кнігу Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога” — трапны, крохкі і глыбокі тэкст, які ставіць вечныя пытанні: як быць чалавекам у пекле? ці магчыма перамагчы смерць, нават на хвіліну?
А таксама паразмаўляем пра:
-- Кніга “Алесь” — гісторыя Алеся Бяляцкага і нашага сумлення. Праз старонкі гэтай кнігі мы бачым, за што была ўручаная Нобелеўская прэмія міру — і чаму беларуская культура непераможная.
-- “Блуканец” Карласа Шэрмана — мемуары аднаго з тых, хто стаяў ля вытокаў беларускага праваабарончага руху. Сапраўдны бібліяфільскі скарб.
-- Кніга “Зэкамерон” Максіма Знака — сто апавяданняў, напісаных за кратамі. Гэта зборнік назіранняў і нататак абсалютна нармальнага чалавека, які апынуўся ў абсалютна ненармальным для сябе свеце.
-- Іншыя навінкі і планы выдавецтва — што рыхтуецца, што чакаць, і як працягваецца праца нягледзячы ні на што.
А галоўнае — пра свабоду слова
Як выжывае свабода слова, калі яе спрабуюць заглушыць?
Што натхняе пісьменнікаў пісаць, а выдаўцоў — выдаваць?
Размова пра літаратуру як акт сведчання, пра кнігу як форму супраціву, і пра тое, як слова прарастае — нават на выгнанні.
Чаму сённяшнія кнігі — гэта не толькі пра эстэтыку, але і пра выбар?
Што значыць пісаць і выдаваць, калі твая краіна не вольная?
Хто нас чытае? І для каго мы пакідаем гэтыя гісторыі?
Падчас сустрэчы мы не толькі прадставім кнігі, але і пагаворым пра рэчы, якія хвалююць нас усіх:
— як не згубіць мову,
— як захаваць пачуццё сваёй прыналежнасці,
— як не згаснуць, а заставацца — словам.
Гэта будзе праўдзівая, шчырая размова пра тое, што баліць, і што натхняе.
Прыходзьце, калі вам патрэбная падтрымка, слова, супольнасць, сэнс.
Сустрэча бясплатная, але патрэбная рэгістрацыя.